Каміль Бартнічук. Фота: RMF24

Каміль Бартнічук. Фота: RMF24

«Мы знаходзімся ў працэсе фармулявання наступнай пазіцыі кааліцыі 36 краін. 15 мая ў нас Рада ЕС па спорце, дзе мы таксама плануем прыняць дэкларацыю, якая будзе выразна выступаць супраць вяртання расіян і беларусаў на міжнародныя арэны», — заявіў Бартнічук.

Пры гэтым Польшча пакуль не атрымала адказу на свой пратэст, пададзены ў МАК супраць допуску расіян і беларусаў да адборачных спаборніцтваў да Алімпіяды-2024.

Таксама польскі міністр паведаміў, што на Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць сёлета з 21 чэрвеня па 2 ліпеня ў Кракаве, беларусаў з расіянамі дакладна не будзе, ім палякі проста не выдадуць візы. Але можна зрабіць выключэнні для тых спартсменаў, якія выступяць з «выразнай заявай, якая асуджае расійскую агрэсію супраць Украіны і злачынствы, учыненыя там расіянамі».

Чытайце таксама:

Польскі міністр спорту прапанаваў стварыць для беларусаў і расіян зборную бежанцаў

Украінка Світоліна не паціснула руку беларусцы Сасновіч пасля тэніснага матча

Латвія не дала візу галоўнаму трэнеру зборнай Казахстана. Прычына — яго беларускі пашпарт

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1