Адхіленне гімнастаў з Беларусі і Расіі ад удзелу ў міжнародных турнірах прадоўжана, гаворыцца ў прэс-рэлізе Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG).
Пасяджэнне выканкама федэрацыі адбылося ў пятніцу ў турэцкай Антальі, піша «Спутнік».
Выканкам FIG ацаніў сітуацыю з беларускімі і расійскімі атлетамі, афіцыйнымі асобамі і вынес вердыкт.
«…FIG лічыць, што меры, ужо прынятыя 1-2 сакавіка 2023 года і заснаваныя на артыкуле 13.3 Статута FIG, застаюцца ў поўнай сіле без якіх-небудзь далейшых змен», — гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама дадалі, што працягнуць сачыць за сітуацыяй і ў залежнасці ад развіцця абставін выканкам можа перагледзець гэтыя меры.
Санкцыі на спартоўцаў з Беларусі і Расіі былі накладзеныя пасля пачатку вайны ва Украіне.
Атлеты з Беларусі і Расіі не змаглі змагацца за медалі Паралімпійскіх гульняў у Пекіне — 2022, на сусветных і еўрапейскіх форумах у шэрагу відаў спорту.
Чытайце таксама:
36 краін будуць кантраляваць працэс допуску да спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі і Расіі
Міжнародная федэрацыя каноэ дапусціла расіян і беларусаў да спаборніцтваў
Польшча фармуе міжнародную кааліцыю, каб не дапусціць беларусаў і расіян на Алімпіяду





