Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

Абвінавачанаму, які вядомы як злачынны аўтарытэт «Саша Кушнер», пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі за заказное забойства, піша «Спутнік».

Гаворка ідзе пра помсту за сябра і самага вядомага азербайджанскага злодзея ў законе — Надзіра Саліфава па мянушцы Гулі.

Кушнера затрымалі 2022 года.

Аляксандр Кушнераў выказаўся супраць фота— і відэаздымкі, суддзя ўлічыла яго меркаванне.

Раней судзімы фігурант справы расказаў, што нарадзіўся ў Гомелі, жанаты, у яго трое дзяцей, адзін з якіх непаўналетні. Мае сярэднюю адукацыю. Належаў да банды Марозава.

Аляксандр Кушнераў мае шэсць судзімасцяў. Аднойчы ён нават быў прысуджаны да смяротнага пакарання, аднак затым яно была замененае на турэмны тэрмін — 15 гадоў.

Нібыта яго каранаваў сам Дзед Хасан.

Дзяржабвінаваўца заявіў, што Аляксандр Кушнераў аказвае псіхалагічны і фізічны ціск на сведак. Усяго па спісе апошніх праходзіць шэсць чалавек. У сувязі з гэтым пракурор хадайнічае аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме.

Падсудны прапанаваў пакінуць пытанне на меркаванне суддзяў. Судовая калегія вызначыла праводзіць далейшы працэс у мэтах бяспекі сведак у закрытым судовым пасяджэнні.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7