Н'Гало Кантэ стаў чэмпіёнам Англіі з «Лестэрам» (2016) і «Чэлсі» (2017), выйграў з лонданцамі Лігу Еўропы (2020) і Лігу чэмпіёнаў (2021), стаў чэмпіёнам свету са зборнай Францыі (2018). Фота з яго інстаграма.
Прычым навіны пра пераход Кантэ ў Саудаўскую Аравію розняцца.
Фабрысіа Рамана напісаў, што прапанова паступіла ад «Аль-Ітыхада» і «Аль-Насра», за які гуляе Крышціяну Раналду. А Рудзі Галеці напісаў, што кантракт ужо заключаны з чэмпіёнам краіны «Аль-Ітыхадам», куды ўчора перайшоў Карым Бензема.
Раней паведамлялася, што заробак паўабаронцы ў выпадку пераходу ў Саудаўскую Аравію можа дасягнуць 100 мільёнаў еўра ў год, уключаючы даходы ад іміджавых правоў і камерцыйных здзелак.
Сам Кантэ раней аддаваў прыярытэт падаўжэнню кантракта з «Чэлсі».
Чытайце таксама:
Клуб, які заняў 9-е месца ў чэмпіянаце Беларусі, выступіць у еўракубках. Як такое магчыма?
Месі папрасіў адкласці пераход у «Аль-Хіляль» на наступны год — медыя
Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры выйшла ў паўфінал «Ралан Гарос»





