9 чэрвеня Мантою шпіталізавалі з падазрэннем на інсульт і спыненне сэрца. Дактары спрабавалі дапамагчы жанчыне, але яна не рэагавала на рэанімацыйныя мерапрыемствы. У выніку яны канстатавалі яе смерць.

У той жа дзень сваякі завезлі цела жанчыны ў пахавальнае бюро, але падчас падрыхтоўкі да пахавання жанчына пагрукала з труны. Пасля гэтага Мантою зноў адвезлі ў бальніцу. У дачыненні да дактароў пачалі праверку.

16 чэрвеня Мантоя памерла ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі ў бальніцы горада Бабаоё, дзе яе аб'явілі мёртвай у першы раз. Смерць жанчыны пацвердзілі яе сваякі. Паводле паведамлення Міністэрства аховы здароўя краіны, прычына смерці — ішэмічны інсульт.

BBC News са спасылкай на мясцовыя медыя паведамляе, што цела жанчыны ўжо пахавалі на грамадскіх могілках. Цырымоніяй займалася тое ж пахавальнае бюро, якое наладжвала першае пахаванне Мантоі.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
19
Сумна
10
Абуральна
2