Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Калі парламент ухваліць гэтую прапанову, то кожнае паўналетняе дзіця павінна будзе плаціць кожнаму з бацькоў па 5% свайго заробку. Гэтыя выплаты будуць вылічваць з усіх даходаў, акрамя дапамогі па хваробе, мацярынства, бацькоўства, сацыяльных дапамог, як піша Delfi.

«Я мяркую, гэта невялікая і не крытычная сума. Калі чалавек атрымлівае сярэдні заробак, яго бацькі-пенсіянеры змогуць дадаткова атрымліваць блізу 150 еўра. Думаю, бацькі зацікаўленыя так выхаваць дзіця, інвеставаць у яго навучанне, каб ён атрымліваў не сярэдні заробак па краіне, а, скажам, 3000 еўра і больш», — сказаў аўтар ідэі.

Палітык не лічыць, што будуць нейкія складанасці з бухгалтарскім пераводам такіх выплат. «Ужо цяпер працадаўца вылічвае з заробку неабходныя падаткі. Калі будзе прыняты праект, то дадасца выплата бацькам», — сказаў ён.

У Грамадзянскім кодэксе ўзаконенае патрабаванне ўзаемазабеспячэння бацькоў дзецьмі і дзяцей бацькамі, але, па словах дэпутата, назіраецца тэндэнцыя, што гэта больш звязана з патрабаваннем да бацькоў.

У краінах Еўропы няма такога прэцэдэнту. Таксама Валькюнас лічыць, што такі закон дапаможа павялічыць нараджальнасць.

«Гэты закон будзе прарывам, прывядзе да павышэння нараджальнасці, заахвоціць добра выхоўваць дзяцей, укладваць у іх адукацыю. Мы сталі б першымі ў Еўропе. Думаю, наш добры прыклад паслужыў бы прыкладам для іншых. Гэта быў бы гістарычны закон, мы паказалі б Еўропе, як можна пераадолець дэмаграфічны крызіс», — сказаў палітык.

Але ёсць і праціўнікі ідэі Валькюнаса. Прадстаўнік Літоўскага саюза сялян і зялёных Рымантэ Шалашавічуце не ўхваляе гэтую прапанову. Яна не лічыць, што такі закон дапаможа ў вырашэнні дэмаграфічных праблем.

«Абавязак утрымання бацькоў зацверджаны ў Канстытуцыі. Калі бацькі звяртаюцца ў суд, то суд ацэньвае ўсе абставіны, бо часам пенсіі ў бацькоў бываюць большыя, чым заробкі ў дзяцей. Калі бацькі лічаць, што іх дарослыя дзеці не хочуць ім дапамагаць, для гэтага ёсць суды. Суды ацэньваюць фінансавае становішча бацькоў, іх пенсіі, ацэньваюць заробкі дзяцей і могуць прысудзіць нават больш за 5% заробку на ўтрыманне бацькоў», — сказала дэпутатка.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0