Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін на саміце G20 у Осацы (Японія), 29 чэрвеня 2019 года. Фота: Presidential Press Service/Pool Photo via AP

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін на саміце G20 у Осацы (Японія), 29 чэрвеня 2019 года. Фота: Presidential Press Service/Pool Photo via AP

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў, што ягоная размова з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным нібыта адтэрмінавала ўварванне Расіі ва Украіну на некалькі гадоў. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Трамп распавёў, што падчас размовы з Пуціным ён сказаў, што ўварванне будзе «катастрофай» і што за гэта давядзецца «плаціць у пекле».

Каментуючы свае заявы аб намерах завяршыць вайну РФ супраць Украіны, Трамп сказаў пра свае «вельмі добрыя стасункі» з Пуціным.

«З Пуціным у мяне вельмі добрыя стасункі. Я маю на ўвазе, што я не размаўляў з ім доўгі час, але ў мяне былі [з ім] вельмі блізкія стасункі», — адказаў Трамп на пытанне, як ён збіраецца скончыць вайну цягам 24 гадзін, пра што ён неаднаразова заяўляў.

Трамп таксама сцвярджае, што Пуцін не пайшоў бы на ўварванне ва Украіну, калі б прэзідэнтам ЗША застаўся ён.

На пытанне, ці лічыць ён Украіну самастойнай дзяржавай, Трамп адказаў, што так, але дадаў, што раней «гэта была адна краіна з Расіяй» і «Пуціну гэта падабалася».

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3