Крыніца: архіў БДАНТД 

Крыніца: архіў БДАНТД 

Да вайны па гэтым адрасе ў цэнтры Мінска знаходзіўся інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі. Якраз на яго месцы (будынак пацярпеў у вайну) архітэктары вырашылі ўзвесці сталінскі гмах з усімі яго атрыбутамі. Багата ўпрыгожаны ляпнінай 15-павярховы дом павінен быў вянчаць шпіль з зоркай, па рагах шматпавярхоўкі збіраліся расставіць скульптуры. 

Аднак калі ў канцы дзесяцігоддзя дайшла справа да рэалізацыі праекта, то ўсю прыгажосць прыбралі.

У выніку будынак на скрыжаванні праспекта Незалежнасці (у тыя гады — вуліцы Савецкай) і вуліцы Казлова (у тыя гады — Даўгабродскай) пабудавалі па спрошчаным варыянце — без шпіля, статуй, калон і іншых празмернасцяў.

У 1975 годзе акурат у гэтым доме адкрылі краму «Акіян» з фірмавай «луской» на сценах. У 2021 годзе краму закрылі на рамонт. Тады мінчане сабралі больш за тысячу подпісаў, каб захаваць назву магазіна і інтэр'ер. Пасля рамонту «луску» вярнулі толькі часткова. Большую яе частку перадалі ў Музей гісторыі горада Мінска.

Чытайце таксама:

Зрабіў лазню з хлява, выкапаў сажалку і будуе капліцу. Беларус пераехаў на хутар у Палессі і стаў папулярным блогерам, расказваючы пра сваю гаспадарку

Вядомае ўсім кафэ ў самым цэнтры Мінска выставілі на продаж. Цана — больш за 2 мільёны даляраў

Спатрэбілася тры гады і $200 000. Як выглядае незвычайны дом-зямлянка беларускага архітэктара 

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
12
Сумна
0
Абуральна
6