Калектыў Тупічынскай сярэдняй школы Касцюковіцкага раёна на сустрэчы, прысвечанай дэмаграфічнай сітуацыі. Фота: golk.by

Калектыў Тупічынскай сярэдняй школы Касцюковіцкага раёна на сустрэчы, прысвечанай дэмаграфічнай сітуацыі. Фота: golk.by

Заклікаць насельніцтва нараджаць выправілі інфармацыйна-прапагандысцкія групы, ачоленыя кіраўнікамі выканаўчай улады ды супрацоўнікамі міністэрстваў. У іх склад уваходзілі медыкі, пракуроры, міліцыя, пажарныя.

Яны расказвалі не толькі аб праблемах з нараджальнасцю, але таксама пра генацыд, траўматызм на вытворчасці, гібель на вадзе, алкагалізм. 

У Мінску да метрапалітэнаўцаў наведалася першая намесніца старшыні гарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Метрапалітэнаўцы слухаюць Надзею Лазарэвіч. Фота: minsknews.by

Метрапалітэнаўцы слухаюць Надзею Лазарэвіч. Фота: minsknews.by

Чыноўніца прызнала, што «падзенне нараджальнасці адбываецца, нягледзячы на каласальныя намаганні, якія прыкладае дзяржава для яе павелічэння».

«У кожнага чалавека на гэта могуць быць асабістыя прычыны. Але будучыня краіны не можа быць без новых пакаленняў. Асабіста ад сябе скажу, мець дзіця — гэта шчасце, а мець некалькі дзяцей — гэта божы дар», — даводзіла чыноўніца, спадзеючыся, што яе словы натхняць работнікаў больш нараджаць.

Агітатары за нараджальнасць не прамінулі наведаць Белдзяржфілармонію.

Таццяна Пархамовіч расказвае супрацоўнікам Белдзяржфілармоніі пра дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі

Таццяна Пархамовіч расказвае супрацоўнікам Белдзяржфілармоніі пра дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі

На сустрэчы ў філармоніі выступала супрацоўніца Міністэрства культуры Таццяна Пархамовіч. Яна расказала аб «асноўных напрамках і задачах у галіне дэмаграфічнай бяспекі, звярнуўшы ўвагу на меры, што прымаюцца дзяржавай у гэтай галіне», сціпла паведаміў пра сустрэчу тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

У Гомелі намесніца кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вольга Дацэнка заклікала мясцовых тэлевізійнікаў рабіць сем’і большымі.

Гомельскія тэлевізійнікі даведаліся ад Вольгі Дацэнкі, што трэба мець большыя сем'і. Фота: телеграм-канал TVR Gomel_NEWS

Гомельскія тэлевізійнікі даведаліся ад Вольгі Дацэнкі, што трэба мець большыя сем'і. Фота: телеграм-канал TVR Gomel_NEWS

Яна расказвала калектыву тэлерадыёкампаніі «Гомель», што «дэмаграфічная бяспека — аснова росквіту грамадства, галоўная ўмова развіцця дзяржавы». Ці дапамагла лекцыя чыноўніцы, стане зразумела праз 9 месяцаў.

У Рэчыцы пра неабходнасць нараджаць чыноўнікі нагадалі работнікам мясцовага хлебазавода.

Работніцы рэчыцкага хлебазавода на сустрэчы з агітатарамі. Фота: dneprovec.by

Работніцы рэчыцкага хлебазавода на сустрэчы з агітатарамі. Фота: dneprovec.by

На сустрэчы былі пераважна жанчыны сярэдняга веку. Агітатары даводзілі ім, што «сур'ёзнай праблемай бяспекі грамадства зʼяўляецца заўчасная смяротнасць».

Работніц рэчыцкага хлебазавода агітатары заклікаюць больш нараджаць. Фота: dneprovec.by

Работніц рэчыцкага хлебазавода агітатары заклікаюць больш нараджаць. Фота: dneprovec.by

«Эканамічныя страты грамадства ад смяротнасці ад вонкавых прычын супастаўныя са штогадовымі датацыямі, што выдзяляюцца з бюджэту краіны на сацыяльна-эканамічнае развіццё трох рэгіёнаў Беларусі», — адзначалі на сустрэчы з работнікамі хлебазавода агітатары.

На Магілёўшчыне ў райцэнтры Круглае сустрэча агітатараў з работнікамі мясцовага дарожна-будаўнічага прадпрыемства нагадвала паседжанне дысцыплінарнай камісіі.

Так выглядала сустрэча агітатараў з работнікамі круглянскага дарожна-будаўнічага прадпрыемства. Фота: тэлеграм-канал «PRO Круглае»

Так выглядала сустрэча агітатараў з работнікамі круглянскага дарожна-будаўнічага прадпрыемства. Фота: тэлеграм-канал «PRO Круглае»

Працаўнікі сядзелі ў актавай залі з панура апушчанымі галовамі, а ідэолагі, на чале са старшынём райсавета Сяргеем Храмцовым, з вышыні сцэны вучылі іх, як нараджаць дзяцей і быць шчаслівымі.

У Навагрудку агітатары пад кіраўніцтвам старшыні мясцовага райвыканкама Сяргея Чаркоўскага заклікалі нараджаць калектыў псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Калектыў псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў слухае, як нараджаць. Фота: novgazeta.by

Калектыў псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў слухае, як нараджаць. Фота: novgazeta.by

«Істотную ролю ў сітуацыі з дэмаграфічнай бяспекай адыгрываюць маральныя арыенціры грамадства, традыцыйныя і сямейныя каштоўнасці», — даводзіў чыноўнік.

Агітатары ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Фота: novgazeta.by

Агітатары ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Фота: novgazeta.by

«Магчыма, — дапусціў ён, — дзякуючы таму, што гэтаму пытанню ў нашай краіне ўдзяляецца асаблівая ўвага, нягледзячы на агульную негатыўную тэндэнцыю, Беларусь выгадна адрозніваецца ад краін Заходняй Еўропы ў сферы дэмаграфіі», 

У Чавускім раёне агітацыяй аб нараджальнасці былі ахопленыя не толькі працаўнікі мясцовых прадпрыемстваў, але і пенсіянеры.

Чавусы. На «лекцыю», прысвечаную дэмаграфіі сабралі пенсіянераў. Фота: chausynews.by

Чавусы. На «лекцыю», прысвечаную дэмаграфіі сабралі пенсіянераў. Фота: chausynews.by

Пажылых людзей сабралі ля вясковай крамы і расказвалі пра праблемы з дэмаграфіяй.

Такой была гутарка агітатараў пра дэмаграфію на адным з прадпрыемстваў Чавускага раёна. Фота: chausynews.by

Такой была гутарка агітатараў пра дэмаграфію на адным з прадпрыемстваў Чавускага раёна. Фота: chausynews.by

«Працягвае заставацца актуальнай праблема вялікай колькасці разводаў, абортаў, росту гінекалагічных захворванняў, высокі ўзровень жаночага і мужчынскага бясплоддзя», — наракалі агітатары, гаворачы з работнікамі мясцовых прадпрыемстваў.

У Бераставіцкім раёне на сустрэчах з працоўнымі калектывамі і з насельніцтвам «па месцы прапіскі» агітатары казалі, што за апошнія 10 гадоў у краіне на 14,5 працэнта зменшылася колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту.

А гэта Бераставіца. Пра дэмаграфічную сітуацыю слухае нават міліцыя. Фота: beresta.by

А гэта Бераставіца. Пра дэмаграфічную сітуацыю слухае нават міліцыя. Фота: beresta.by

У 2022 годзе колькасць народжаных зменшылася на 20 працэнтаў у параўнанні з 2019 годам. Мець адно дзіця плануюць 22,4% сем’яў, двух дзяцей — 44,6%, трох — 10,7%, чатырох і больш — 2,2%.

Агітатарамі на Бераставіччыне кіраваў старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч, які заявіў, што «любая папулярызацыя ідэй бяздзетнай сямейнай пары ў нашай інфармацыйнай і культурнай прасторы павінна спыняцца».

Калектыў аднаго з прадпрыемстваў Бераставіцкага раёна ўважліва слухае пра праблемы з нараджальнасцю ў краіне. Фота: beresta.by

Калектыў аднаго з прадпрыемстваў Бераставіцкага раёна ўважліва слухае пра праблемы з нараджальнасцю ў краіне. Фота: beresta.by

«Любыя ўкіды такіх завуаляваных заклікаў, роўна як і ўсе нетрадыцыйныя павевы — не што іншае, як спроба абязлюдзіць і аслабіць дзяржаву. Такая ідэалогія павінна быць па-за законам», — настойваў ён.

Жыхарка Гродненскай вобласці, якая пабывала на сустрэчы з агітатарамі, кажа, што ёй «давялося вытрымаць ідэалагічную экзекуцыю».

Паводле яе слоў, дні інфармавання ў дзяржаўных арганізацыях праводзяцца рэгулярна, але да таго, які прысвяцілі дэмаграфічнай сітуацыі, увагі было шмат.

Пра дэмаграфію расказалі і пажарнікам. Фота: golk.by

Пра дэмаграфію расказалі і пажарнікам. Фота: golk.by

«Я старалася не заснуць», — дзеліцца жанчына ўражаннямі ад перажытага.

«Былі журналісты і падазроныя асобы ў цывільным, — расказвае яна. — Нас папярэдзілі, каб усё было дысцыплінавана. Глядзець наказалі толькі на выступоўцу. Яны гаварылі, беларусаў павінна быць значна больш, каб моцна стаяць на зямлі. Казалі пра дзяржаўную падтрымку семʼяў. Кожны з іх цытаваў Лукашэнку, нібы ад гэтага прысутным у залі захочацца нараджаць».

Глядзіце таксама:

Хто вінаваты, што беларусы не хочуць нараджаць дзяцей?

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін» і бяздзетнасці

Наталля Качанава: Мы праводзім вялікую працу ў краіне, каб зрабіць жыццё нашых людзей лепшым

«Чыноўнікі ў імпатэнты б запісалі». Гісторыі тых, хто вырашыў не заводзіць дзяцей

«А божачка, калі ў школу пойдзе, колькі нам будзе? 50!» Як не разгубіцца, стаўшы познімі бацькамі

Клас
3
Панылы сорам
31
Ха-ха
46
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?