Магілёў. Затопленае перакрыжаванне вуліц Першамайскай і Ціміразеўскай. Фота: сацыяльныя сеткі

Магілёў. Затопленае перакрыжаванне вуліц Першамайскай і Ціміразеўскай. Фота: сацыяльныя сеткі

Дажджы заліваюць усходнія рэгіёны Беларусі ўжо некалькі дзён. Сённяшнія ападкі сіноптыкі кваліфікавалі як дужа моцныя.

На Магілёў навальніца абрынулася 27 ліпеня пасля абеду.

«Дождж — капец поўны!» — адрэагавала жыхарка абласнога цэнтра на пытанне пра сітуацыю ў горадзе.

Магілёў. Ручай Струшня стаў пасля залевы неўтаймаваным патокам бруднай вады. Фота: сацыяльныя сеткі

Магілёў. Ручай Струшня стаў пасля залевы неўтаймаваным патокам бруднай вады. Фота: сацыяльныя сеткі

Паводле слоў жанчыны, невялікія мясцовыя рачулкі ператварыліся ў шумныя патокі бруднай вады.

Фота— і відэаздымкамі з наступствамі непагадзі стракацяць чаты аўтамабілістаў.

Кіроўцы адзін аднаму паведамляюць, куды лепш не ехаць. Пад вадою апынуліся праезныя часткі вуліц як у цэнтры Магілёва, так і ў спальных раёнах.

Звыклай справай стаў патоп на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Ціміразеўскай. Гэтая гарадская мясціна непадалёк ад будынка аблвыканкама. Мясцовая дажджавая каналізацыя не спраўляецца з вялікай вадой.

Магілёў пасля залевы. Праезная частка вуліцы Касманаўтаў пад вадою. Скрын відэа з сацыяльных сетак

Магілёў пасля залевы. Праезная частка вуліцы Касманаўтаў пад вадою. Скрын відэа з сацыяльных сетак

Дасведчаны кіроўца папярэджвае сваіх калег-пачаткоўцаў быць абачлівымі, выязджаючы з вуліцы Лазарэнкі да будынка драматычнага тэатра (гэта цэнтр горада):

«З разгону ў лужыны заязджаць не трэба, а то ўжо пару чалавек заглухла, бо заліло рухавік дажджавой вадой».

«Перакрыжаванне Сіманава і Астроўскага — басейн…» — засцерагае яшчэ адзін кіроўца калег. Гэта гарадская мясціна ў Задняпроўі.

Адна з галоўных магістраляў Задняпроўя — вуліца Габраўская — таксама апынулася пад вадой.

Магілёў. Абстаноўка пасля залевы на вуліцы Габраўскай. Скрын відэа з сацыяльных сетак

Магілёў. Абстаноўка пасля залевы на вуліцы Габраўскай. Скрын відэа з сацыяльных сетак

«Будзьце на ёй асцярожныя. Шмат вады», — папярэджвае кіроўца калег.

Пра сітуацыю ў іншым месцы горада напісаў наступны ўладальнік аўто:

«Кальцо Касманаўтаў — вельмі вялікая лужына, аб'язджайце».

Яго калега дадае:

«Дапамагае ДАІ, выцягваюць з лужын…»

Магілёў. Вуліца Сіманава пасля залевы. Скрын відэа з сацыяльных сетак

Магілёў. Вуліца Сіманава пасля залевы. Скрын відэа з сацыяльных сетак

Жыхарам аднаго з дамоў на вуліцы Грышына давялося дабірацца да пад’езда па калена ў вадзе. Сваім горам яны падзяліся на фота ў сацсетках.

Вуліца Грышына ў Магілёве пасля залевы. Фота: сацыяльныя сеткі

Вуліца Грышына ў Магілёве пасля залевы. Фота: сацыяльныя сеткі

Прагнозы сіноптыкаў на заўтрашні дзень абнадзейваюць: дажджы сунімуцца.

Глядзіце таксама:

У Клімавіцкім раёне жанчыны выклікалі дождж пры дапамозе адмысловага абраду ФОТЫ

Кліматолаг тлумачыць, у чым прычыны свавольства надвор’я і чым пагражае доўгая адсутнасць дажджоў

Падрабязнасці трагедыі на Мінскім моры, дзе ў непагадзь загінула 19-гадовая дзяўчына

У Паўднёвай Афрыцы выпаў снег. Такога там не было 10 гадоў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?