Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Уначы і раніцай месцамі па краіне слабы туман. Ноччу +10..+16°С, максімальная днём +21..+27°С. У Мінску +22..+24°С.

У нядзелю краіну чакае франтальны раздзел. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу ад +9°C па ўсходзе да +17°C па захадзе краіны; максімальная днём ад +19°C па поўначы да +27°C па Гомельшчыне. У Мінску да +22°С.

31 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай будзе згушчацца слабы туман. Ноччу +10..+17°С, максімальная днём +20..+26°С. У Мінску +23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0