«Мы заклікаем беларускі бок тэрмінова растлумачыць гэты інцыдэнт, скарэктаваць сваю пазіцыю па гэтым пытанні і спыніць усе правакацыі ўздоўж польска-беларускай мяжы», — адзначаецца ў заяве дыппрадстаўніцтва.

1 жніўня ўвечары стала вядома пра парушэнне польскай паветранай прасторы з боку Беларусі двума верталётамі.

Спачатку афіцыйная Варшава адмаўляла факт парушэння паветранай прасторы, але пазней патлумачыла, што перасячэнне мяжы адбылося ў раёне горада Белавежа на вельмі нізкай вышыні, і гэта ўскладніла выяўленне верталётаў радыёлакацыйнымі сістэмамі.

У адказ на інцыдэнт міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак аддаў загад аб павелічэнні колькасці вайскоўцаў на мяжы і разгортванні дадатковых сіл і сродкаў, у прыватнасці баявых верталётаў.

Міністэрства абароны Беларусі адмаўляла факт парушэння беларускімі верталётамі дзяржаўнай мяжы, прытым спачатку рабіла гэта ў здзеклівай форме, а пасля перайшло на больш дзелавую манеру камунікацыі.

Учора прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэліся ў Сувалскім калідоры. Яны прагназуюць, што колькасць правакацый з боку Расіі і Беларусі будзе расці.

Учора таксама стала вядома, што польскія вайскоўцы пераводзяць свае верталёты бліжэй да беларускай мяжы.

Чытайце таксама:

Польшча не выключае закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на беларускай мяжы

У Пентагоне пракаментавалі інцыдэнт з беларускімі верталётамі, што заляцелі на тэрыторыю Польшчы

Беларускія верталёты заляцелі на тэрыторыю Польшчы ў той час, як Лукашэнка трэці дзень знаходзіцца побач у Віскулях — «Беларускі Гаюн»

МЗС Польшчы лічыць інцыдэнт з верталётамі элементам эскалацыі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1