Для параўнання: у канцы чэрвеня налічвалася 1337 ліквідаваных НКА, у канцы мая — 1315, красавіка — 1283, сакавіка — 1249, у канцы снежня 2022 года — 1173, лістапада — 1102, кастрычніка — 1057, верасня — 1020.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец ліпеня не менш як 880 некамерцыйных арганізацый (854 на канец чэрвеня, на канец мая — 845) знаходзілася ў працэсе ліквідацыі з улікам пададзеных пазоўных заяў аб прымусовай ліквідацыі ў суд, прымусовага выключэння з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Колькасць арганізацый, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, рэгулярна павялічваецца. На канец ліпеня такіх было 492 (па выніках чэрвеня — 483, мая — 470, красавіка — 459, сакавіка — 470, снежня 2022-га — 416).

Як і раней, рашэнне аб самаліквідацыі прымаецца перш за ўсё з прычыны ціску на сяброў і супрацоўнікаў НКА, неспрыяльнага прававога асяроддзя, агульнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, адзначаецца ў аглядзе.

Чытайце таксама:

Ліквідуюць Беларускую асацыяцыю цыганоў «Рома»

«Суддзя быў трохі ў шоку». Вярхоўны суд ліквідаваў партыю «Зялёныя»

Выпаленая зямля. У Беларусі ліквідуюць яшчэ тры партыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2