Згодна з інструкцыяй, інфармаванне беларускіх улад можа ажыццяўляецца адным з наступных спосабаў: 

  • праз яе размяшчэнне грамадзянінам у электронным выглядзе ў асабістым кабінеце адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па адрасе platform.gov.by;

  • пры асабістым звароце заяўніка ў орган унутраных спраў або орган дыпламатычнай службы па месцы знаходжання заяўніка;

  • праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці ўнясення інфармацыі аб замежных дакументах такім спосабам дапускаецца яе накіраванне ў органы дыпламатычнай службы па электроннай пошце ў даменным імені mfa.gov.by;

  • шляхам накіравання пісьмовага звароту грамадзяніна ў орган унутраных спраў або орган дыпламатычнай службы.

Інфармаваць беларускія ўлады аб тым, што дзіця мае які-небудзь замежны дакумент, павінны яго законныя прадстаўнікі. 

Паведамляць трэба не толькі пра атрыманне, напрыклад, дазволу на жыхарства, але і пра яго прадаўжэнне.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Адказнасць за неперадачу гэтай інфармацыі ў інструкцыі не прапісана.

Раней у МУС абяцалі паглядзець, наколькі актыўна грамадзяне будуць апавяшчаць органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя службы аб атрыманні замежных дакументаў. У выпадку, калі «актыўнасць грамадзян будзе не вельмі вялікая», абяцалі «ўнесці прапановы для таго, каб неяк стымуляваць грамадзян».

Але, як паказвае практыка, збіраць звесткі аб наяўнасці такіх дакументаў улады пачалі яшчэ летась. Паралельна з гэтым на дзяржаўных прадпрыемствах аказваюць ціск на ўладальнікаў карты паляка. Людзей прымушаюць адмовіцца ад яе, пагражаюць звальненнем.

Таксама з вясны гэтага года адзначаецца, што пагранічнікі пачалі ўсё часцей патрабаваць дазвол на жыхарства ці іншыя дакументы ў тых беларусаў, якія падаюць пашпарт без дзейнай візы пры выездзе ў ЕС. Хоць па законе для выезду за мяжу дастаткова мець толькі пашпарт.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра карту паляка: Важна не перагнуць палку

«Дзеянням уладаў у Мінску няма апраўдання». МЗС Польшчы пракаментавала ціск на ўладальнікаў карты паляка ў Беларусі

У тых, хто выязджае за мяжу без візы, пачалі патрабаваць паказваць ДНЖ. Што вядома

Супрацоўнікаў дзяржустаноў прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка. Пры адмове пагражаюць звальненнем

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
30