Мужчыну судзілі 25 ліпеня паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП Беларусі (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).

Маніторылі старонкі Уладзіміра Бакурына ў сацыяльных сетках мясцовыя міліцыянты з Чашніцкага РАУС.

На судзе мужчына тлумачыў, што быў падпісаны на суполкі, прызнаныя цяпер уладамі «экстрэмісцкімі», яшчэ задоўга да іх прызнання такімі. Пры гэтым ён зазначыў, што згубіў паролі да сваёй старонкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і ўжо больш за паўтара года ёй не карыстаўся.

Аргументы чалавека, што ён не ведаў пра тое, што гэтыя групы былі ўнесеныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, суд не прыняў да ўвагі. Маўляў, так званы «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» знаходзіцца ў свабодным доступе і кожны ахвотны можа з ім азнаёміцца. Яшчэ суддзя Смірнова звярнула ўвагу на тое, што мужчына не выдаліў гэтыя падпіскі ці ўвогуле старонку, таму ён вінаваты.

У выніку Чашніцкі суд арыштаваў Уладзіміра Бакурына на 15 сутак і канфіскаваў «прадмет адміністрацыйнага правапарушэння». 

Чытайце таксама:

Сваякі просяць падтрымаць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк

На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку. Прычына — падпіскі на незалежныя тэлеграм-каналы

У Гомелі сілавікі затрымалі жанчыну на матацыкле з-за колеру шлема

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11