Мяркуючы па розных строях Марын: чорнай напаўпразрыстай мідзі-сукенцы, ружовай міні-сукенцы і чорнай скураной спадніцы з топам, — жанчына наведала ўсе тры дні мерапрыемства.
Падпісчыкі з інстаграма дзякавалі жанчыне за тое, што яна не баіцца быць сапраўднай і паказвае, якім можа быць сучасны палітык. Але мяркуючы па тым, што пазней Марын закрыла каментары, у іх было нямала і маралістаў, якія яе асудзілі.
У маі гэтага года Сана паведаміла пра развод са сваім мужам Маркусам Райканенам. Да шлюбу пара, у якой ёсць 5-гадовая дачка Эма-Амалія, была разам цэлых 16 гадоў. А вось афіцыйны шлюб не пратрымаўся і трох.
Сама Сана Марын выхоўвалася ў аднаполай сям'і — мамай і яе партнёркай. Свайго бацьку, які хварэў на алкагалізм, яна фактычна не ведала.
Чытайце таксама:
Экс-прэм'ер Фінляндыі папрасіла медыя не ўмешвацца ў яе прыватнае жыццё
Прэм'ер Фінляндыі афіцыйна падала ў адстаўку пасля паразы на выбарах
Прэзідэнтка Еўракамісіі і прэм'ерка Фінляндыі расказалі, як змагаюцца з сэксізмам
Фінская прэм'ерка Сана Марын стала зоркай. А што вядома пра яе мужа?
Прэм'ерка Фінляндыі здала тэст на наркотыкі, і ў яе ўсё добра
36-гадовая прэм'ерка Фінляндыі ўзарвала інтэрнэт міні-шортамі. Расказваем пра яе