Момант падзення дрона на тэрыторыі Румыніі, апублікаваны МЗС Украіны. Фота: facebook.com / OLEG.NIKOLENKO.50

Момант падзення дрона на тэрыторыі Румыніі, апублікаваны МЗС Украіны. Фота: facebook.com / OLEG.NIKOLENKO.50

Пошукавыя работы былі праведзеныя прыкладна за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад раёна Плаўру пасля атрымання інфармацыі ад мясцовых уладаў.

«Раён ачэплены вайскоўцамі, выяўленыя элементы будуць сабраныя для аналізу і тэхнічнай экспертызы», — паведамляюць у ведамстве.

«Міністэрства нацыянальнай абароны рашуча асуджае атакі Расійскай Федэрацыі на аб'екты і элементы грамадзянскай інфраструктуры ва ўкраінскіх партах на Дунаі. Гэтыя атакі неабгрунтаваныя, яны сур'ёзна супярэчаць нормам міжнароднага гуманітарнага права і ўяўляюць сабой ваенныя злачынствы», — заяўляюць у румынскім Міністэрстве абароны.

Адзначаецца, што вайскоўцы застаюцца ў стане баявой гатоўнасці і будуць працягваць прачэсваць раёны «паблізу месцаў, дзе расійскія сілы ажыццяўляюць атакі на аб'екты інфраструктуры ўкраінскіх партоў на Дунаі».

У ноч на 4 верасня Расія атакавала партовую інфраструктуру ў Ізмаільскім раёне Адэскай вобласці. Украіна заявіла, што расійскія дроны ўпалі на тэрыторыі Румыніі. Румыны адмаўлялі гэта некалькі дзён, але 6 верасня міністр абароны краіны прызнаў, што на яе тэрыторыі знайшлі абломкі расійскага дрона.

Чытайце таксама:

ЗША афіцыйна абвясцілі аб наданні Украіне снарадаў са збедненым уранам

Мэр Масквы паведаміў пра некалькі беспілотнікаў, якія ляцелі ў бок расійскай сталіцы

Беспілотнікі ўначы зноў спрабавалі атакаваць Крымскі мост

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1