Фота: Мінабароны Беларусі

Фота: Мінабароны Беларусі

«Таварышы. Паведамляем вам, што ПВК «Вагнер» не спыняла і працягвае сваю працу на афрыканскіх і беларускіх кірунках. Ні аб якім закрыцці кампаніі гаворкі не ідзе. Камандаванне ПВК гэтак жа вырашае ўсе пастаўленыя задачы і вядзе кіраванне кампаніяй. Просім не верыць чуткам і плёткам і давяраць інфармацыі толькі з афіцыйных каналаў кампаніі», — гаворыцца ў паведамленні.

Байцы ПВК «Вагнер» сталі прыбываць у Беларусь пасля няўдалага мяцяжу Яўгена Прыгожына 24 чэрвеня.

Іх колькасць налічвала, паводле розных ацэнак, ад чатырох да сямі тысяч чалавек. Асноўным месцам дыслакацыі ў краіне была вёска Цэль у Асіповіцкім раёне, дзе з'явіўся іх лагер. Таксама найміты займаліся навучаннем беларускіх вайскоўцаў.

Аднак пасля гібелі Яўгена Прыгожына і яго паплечнікаў у авіякатастрофе ў Цвярской вобласці 23 жніўня колькасць вагнераўцаў стала змяншацца. Напрыклад, спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка 24 верасня заявіў, што цяпер у Беларусі застаюцца каля 1000 вагнераўцаў. «Байпол» ацэньвае колькасць вагнераўцаў у Цэлі не больш як у 200 чалавек.

Чытайце таксама:

Паведамілі пра поўны дэмантаж лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі. «Беларускі Гаюн» пярэчыць

У Беларусі прадаюць майкі з выявамі Прыгожына і «Вагнера»

Больш за палову лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі дэмантавалі — Беларускі Гаюн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4