Алеся на цырымоніі прадстаўляла ягоная жонка Наталля Пінчук. У сваёй прамове яна выказала падзяку кіраўніцтву Цэнтра Маршала за гэты акт салідарнасці з Алесем Бяляцкім, а ў яго абліччы — з усімі палітычнымі вязнямі Беларусі, з усім беларускім народам, які прагне вызвалення ад прамаскоўскай дыктатуры, піша Радыё Свабода.

«Алесь свой выбар зрабіў ад пачатку свядомага жыцця — яшчэ ў антыкамуністычным падполлі ранніх 1980-х гадоў ён змагаўся за свабоду і незалежнасць Беларусі. Алесь перакананы, што наша краіна гістарычна належыць да еўрапейскага і еўраатлантычнага свабоднага свету і мусіць у яго вярнуцца. Нягледзячы на тое, што яе адтуль гвалтам вырывае суседняя імперыя, як бы яна ні называлася — то расійская, то савецкая, то пуцінская. І я вельмі спадзяюся, што вераць у беларусаў і нашыя сябры на Захадзе. Што яны адрозніваюць беларускі народ ад рэжыму, які трымаецца цяпер на расійскіх штыках і падачках, здае суверэнітэт Беларусі дзеля самазахавання», — заявіла Наталля Пінчук.

Наталля патрабуе вызвалення з вязніцы Алеся Бяляцкага, і разам з ім «безумоўна і неадкладна мусяць быць вызваленыя тысячы іншых адважных беларускіх мужчын і жанчын, кінутых за краты за жаданне бачыць сваю краіну вольнай ад дыктатуры і расійскага паняволення. Час просьбаў і намёкаў даўно прайшоў. Гэта мусіць быць ультыматум, бо ўвязненне можа абярнуцца для кожнага смерцю за мурамі».

Алеся Бяляцкага затрымалі 14 ліпеня 2021 годам з паплечнікамі: Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам. 3 сакавіка 2023 года Бяляцкага асудзілі на 10 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнне паслам Беларусі, Расіі і Ірана на ўрачыстасці

Вясноўца Валянціна Стэфановіча накіравалі ў калоніі на чыстку кабеляў

10 гадоў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1