Максім Галкін. Фота: інстаграм артыста

Максім Галкін. Фота: інстаграм артыста

30 верасня кіраўніцтва Цэнтральнай канцэртнай залы «Казахстан» у Астане абвясціла, што на пляцоўцы будуць праведзены тэхнічныя работы на сетках вадаправода з 4 па 10 кастрычніка. 8 кастрычніка ў ЦКЗ павінен быў адбыцца канцэрт Максіма Галкіна.

1 кастрычніка зачыніўся і Палац Рэспублікі ў Алматы, дзе быў запланаваны выступ артыста, — там раптам «зламалася сцэна».

Раней Галкін заяўляў, што дзяржорганы Казахстана перашкаджаюць яго выступам. Паводле яго, на канцэрты сталі прадавацца квіткі, але кіраўніцтва пляцовак стала спасылацца на «выдуманыя прычыны і кулуарныя забароны».

Ва ўпраўленні культуры Астаны тады прапаноўвалі яшчэ раз падаць заяўку на выступ.

Максім Галкін з самага пачатку ўварвання войскаў РФ ва Украіну паслядоўна выступае супраць вайны. У Расіі ён абʼяўлены «замежным агентам».

У Казахстане раней таксама адмянялі выступленні і артыстаў з Расіі, якія падтрымліваюць вайну, — Паліны Гагарынай і Рыгора Лепса, а таксама там перасталі прадаваць квіткі на канцэрты комікаў, якія з'ездзілі на Данбас

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
8