Затрыманыя ў Ваўкавыску. Злева направа: Віктар Кручкоўскі, Валерый Грыгорчык, тры невядомыя мужчыны. Фота: старонкі «УКантакце» затрыманых, відэа ГУБАЗіК

Затрыманыя ў Ваўкавыску. Злева направа: Віктар Кручкоўскі, Валерый Грыгорчык, тры невядомыя мужчыны. Фота: старонкі «УКантакце» затрыманых, відэа ГУБАЗіК

Затрыманні ў Ваўкавыску адбываліся цягам цэлага тыдня, з 25 верасня да 1 кастрычніка. Сілавікі апублікавалі тры відэа з арыштаванымі жыхарамі.

У апошнім з іх, якое апублікавалі сёння, паказалі шэсць чалавек. Вядомыя імёны дваіх затрыманых — гэта 37-гадовы Віктар Кручкоўскі і 44-гадовы Валерый Грыгорчык. 

Дваіх з затрыманых, сярод якіх Віктар, вінавацяць у тым, што ў 2020-м яны выходзілі на пратэсты і «распаўсюдзілі экстрэмісцкія матэрыялы». Астатніх мужчын вінавацяць толькі ў «распаўсюдзе экстрэмізму».

Праваабаронцы звязваюць актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыску з інцыдэнтам, які адбыўся днямі ў горадзе. Па інфармацыі «Вясны», на адным з выклікаў (бытавая сітуацыя, не звязаная з палітычным пераследам) быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў горад адправілі сілавікоў з Мінска і Гродна, якія і пачалі «зачыстку».

Імаверна, лік затрыманых ідзе на дзясяткі — паказалі толькі пятнаццаць затрыманых, але ёсць падставы меркаваць, што іх болей. Звычайна ГУБАЗіК паказвае толькі частку людзей. Мінулую партыю затрыманых паказвалі 28 верасня.

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Чарговая хваля брутальных затрыманняў у Ваўкавыску і ваколіцах

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
18