Фота: realt.by

Фота: realt.by

Гэты дом на беразе Нарачы быў у продажы сёлета як мінімум з канца сакавіка. У нашай падборцы нерухомасці на возеры Нарач ён тады быў самым дарагім аб'ектам з выстаўленых на продаж у тым рэгіёне. Прадавец апісваў аб'ект як «найлепшы загарадны дом Беларусі, прэміум-класа».

Вясною за яго прасілі 750 тысяч даляраў. Але з часам цана меншала. Апошні раз аб'яву абнаўлялі 14 верасня, тады за дом прасілі $599 000.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Але, як вынікае з базы Нацыянальнага кадастравага агенцтва, прадавец і пакупнік сышліся на суме паўмільёна даляраў.

За што такія грошы?

Дом агульнай плошчай 218 м² месціцца ў непасрэднай блізкасці да возера ў вёсцы Наносы. На ўчастку памерам 17 сотак зроблены ландшафтны дызайн, праведзена сістэма аўтапаліву. 

Участак крайні, таму суседзі ёсць толькі з двух бакоў. З іншых бакоў — возера і лес.

Фото: realt.by

Фото: realt.by

Да дома прылягае вялікая тэраса з шыкоўным відам на самы вялікі вадаём краіны. Сам дом двухпавярховы, выкананы са зрубу. Ён цалкам гатовы да круглагадовага пражывання, прадаваўся разам з мэбляй і тэхнікай.

Інтэр'ер аднаго з памяшканняў. Фота: realt.by

Інтэр'ер аднаго з памяшканняў. Фота: realt.by

Будынак ля возера абстаўлены мэбляй ручной працы. Таксама там ёсць джакузі і зона для барбекю.

Чытаце таксама: 

Пад Мінскам прадаюць катэдж: мэбля Versace і італьянскія жырандолі. Што па цане?

З відам на «Мінск-Арэну». Як выглядае самая танная кватэра ў «Лазурыце» — самым высокім жылым будынку Мінска 

Клас
10
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3