Мастак адказаў міліцыянтам. 

«Міліцыя! Для вас два моманты:

  1. Я зʼехаў з РБ 9 кастрычніка. На двары 11-е. Значыць, мяне можна не шукаць, у краіне мой след астыў.
  2. Зад на мосце не мой. І гэта не зад зусім. Я стаў сведкам кантакту прышэльцаў з Зямлёй і зняў на відэа іх зʼяўленне. Так, выглядаюць яны дзіўна… Але не менш дзіўна выглядаем для іх мы, калі носім ягадзіцы ніжэй пояса, тады як яны павінны быць на галаве. Як у Ёбы», — напісаў мастак.

Да допісу ён прыклаў новае фота «для арыенціроўкі» (часткова заблюрана Рэдакцыяй — НН).

«Калі ласка, замяніце тую фотку, што ў вас цяпер у руках, і не займайцеся хернёй», — напісаў Кузьміч.

Таксама ён дадаў, што паколькі ён «першы выявіў сапраўдны кантакт іншапланецян з Зямлёй (яшчэ і ў Беларусі!) і распавёў пра гэта свету, падняўшы імідж радзімы на геапалітычнай арэне», то просіць прысвоіць яму званне героя Беларусі і адкрыць галерэю з яго працамі ў будынку былога ваенкамата («выкінуўшы адтуль працы Міхаіла Савіцкага», удакладніў мастак).

Нядаўна стала вядома, што Аляксей Кузьміч з’ездзіў у Беларусь, зрабіў там новы пашпарт, а заадно і перфоманс: падчас новай акцыі, відэа якой ён выклаў на ютубе, Аляксей паказаў голы зад, стоячы пасярод праспекта Пераможцаў. 

Чытайце таксама:

У мінскую кватэру мастака Аляксея Кузьміча, які зладзіў перфоманс, прыходзіла міліцыя

«Не карыстаўся тэлефонам і стараўся не трапляць на камеры». Мастак Аляксей Кузьміч вярнуўся ў Беларусь дзеля перфомансу

Клас
15
Панылы сорам
11
Ха-ха
65
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3