Кацярына Калатоўкіна. Арганізатарка і ўдзельніца праекта «Жонка героя»

 Кацярына Калатоўкіна. Арганізатарка і ўдзельніца праекта «Жонка героя»

Фотавыстава зʼяўляецца часткай расійскага прапагандысцкага праекта жонкі камандзіра 2-й агульнавайсковай арміі РФ Кацярыны Калатоўкінай. 

Грошы на мерапрыемства жанчына атрымала з Фонду прэзідэнцкіх грантаў РФ праз дабрачынны фонд «Радасць». Агульная сума гранта — 3,1 млн расійскіх рублёў. Яшчэ 1,7 млн рублёў вылучае партнёрская арганізацыя. Сумарна гэта каля 50 тысяч даляраў.

  Калатоўкіна з мужам і дзецьмі. Фота з ейнага асабістага архіва

Калатоўкіна з мужам і дзецьмі. Фота з ейнага асабістага архіва

У апісанні праекта гаворыцца, што на гэтыя грошы будуць арганізаваны 25 фотасесій для жонак мабілізаваных, 1 перасоўная фотавыстава з партрэтамі 48 жонак мабілізаваных, 1 канцэрт з удзелам жонак вайскоўцаў і прысутнасцю не менш як 700 гледачоў, 2 майстар-класы па вырабе шаўронаў, якія наведаюць не менш за 20 жанчын, адбудзецца не менш за 30 сустрэч жонак вайскоўцаў з не менш як 900 старшакласнікамі Самарскай вобласці. 

Непасрэдна ў Мінску выставу арганізуюць прарасійская арганізацыя «Русь маладая» сумесна з Камітэтам семʼяў воінаў Айчыны Бранска пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
24