«Вой-ёй-ёй…Дрыжыкі… Вось не думаў стаць п і с ь — п і с ь — м е н н і к а м у свае 100 гадоў. Хі-хі…Гонар мяне так і распірае… Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці камп’ютарную гульню?

А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю?

Даведаецеся пра гэта і яшчэ пра шмат што, прачытаўшы казку «Кропля ў космасе».

Напісаў яе адзін чароўны дзядзька, які так даўно жыве на свеце, што, калі вашыя мамы і таты былі такія, як вы цяпер, ён ужо расказваў ім казкі перад сном! Бо жыццё — гэта цуд! Як добрая казка!», — напісаў Аляксандр Ждановіч у фэйсбуку.

Кніга ў мяккай вокладцы
24 старонкі
памер 168 х 240 мм
тоўстая папера.


Планаваная дата друку і дастаўкі: люты 2024 г.

Як падтрымаць выхад кнігі?

Замовіць праз старонку выдавецтва па Польшчы альбо самавывазам у Варшаве (al. Jerozolimskie 53).

Іншыя краіны: дастава па ўсім свеце. Напішыце нам ліст, калі ласка: [email protected]. Кошт дастаўкі — ад 26 злотых (6) поштаю па краінах Еўрасаюза.

Аплата на польскі банкавы рахунак.

Чытайце таксама:

Маляваныч пра тое, як вуліцы Мінска могуць падмануць

Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча

Некалі Маляваныча звольнілі за выказванні пра палітыку. Але аднаму акцёру тэатра гэта не перашкаджае

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0