Інфармацыя крыніц Polsat News нібыта сведчыць пра тое, што аб'ектам, які заляцеў на тэрыторыю Польшчы ў пятніцу раніцай, хутчэй за ўсё, была расійская крылатая ракета Х-22 або Х-101.

«Паводле неафіцыйнай інфармацыі з вайсковых крыніц, ракета нібыта праляцела ўздоўж мяжы і парушыла нашу паветраную прастору. Пасля змены траекторыі яна павінна была вярнуцца на ўкраінскую тэрыторыю і там, імаверна, была збітая ўкраінскай сістэмай супрацьпаветранай абароны», — гаворыцца ў матэрыяле.

Такую ж версію выказаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Польшчы генерал Веслаў Кукула:

«Усё сведчыць пра тое, што расійская ракета ўварвалася на тэрыторыю Польшчы. Яе адсачылі, а затым яна вылецела з нашай тэрыторыі. Мы вядзем пошукі, каб яшчэ праверыць гэта». 

Кіраўнік Мінабароны Польшчы заявіў, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, начальнікам Генеральнага штаба і аператыўным камандуючым Узброеных Сіл.

Раней паведамлялася, што раніцай у паветраную прастору Польшчы з боку мяжы з Украінай заляцеў неапазнаны паветраны аб'ект, які з моманту перасячэння мяжы да месца знікнення сігналу назіраўся радыёлакацыйнымі сродкамі сістэмы СПА краіны.

Аб'ект заўважылі жыхары гміны Даўгабычаў Люблінскага ваяводства. Гаворка ідзе пра раён вакол Пшэводава — менавіта тут год таму выбухнула ракета, якая прыляцела з-за мяжы.

Гэта адбылося на фоне таго, што ў ноч на 29 снежня Расея нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Пад ударам апынуліся Кіеў, Харкаў, Дняпро, Адэса, Львоў, Запарожжа і іншыя гарады. Ёсць загінулыя і параненыя.

Чытайце таксама:

У выніку начной атакі па Украіне загінула 18 чалавек

Чатыры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Дняпра, двое ў Адэсе, адзін у Кіеве

Ноччу і раніцай адбываецца масіраваная атака на Украіну ракетамі і беспілотнікамі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9