На расійска-фінскай мяжы. Фота: Steffen Trumpf/picture alliance via Getty Images

На расійска-фінскай мяжы. Фота: Steffen Trumpf/picture alliance via Getty Images

Урад прыняў рашэнне, што пункты перасячэння сухапутнай мяжы паміж Фінляндыяй і Расіяй застануцца закрытымі да 14 красавіка.

Акрамя таго, на наземных пунктах пропуску паміж Фінляндыяй і Расіяй нельга будзе падаць заяву аб прадастаўленні міжнароднай абароны. Рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні Дзяржаўнай рады Фінляндыі.

У прэс-рэлізе Міністэрства ўнутраных спраў гаворыцца, што ў гэтай сітуацыі гэта неабходна і суразмерна, бо міністэрства лічыць, што гаворка ідзе пра сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку, выкліканай з'явай інструменталізаванай іміграцыі.

Чытайце таксама:

У Фінляндыі закрыюць школы з навучаннем на рускай мове

Фінляндыя працягнула закрыццё мяжы з Расіяй яшчэ на месяц

У Фінляндыі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу ў XXI стагоддзі. У краіне адмяняюць цягнікі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0