Олег Навальны правёў за кратамі па справе «Іў Рашэ» тры з паловай гады

Олег Навальны правёў за кратамі па справе «Іў Рашэ» тры з паловай гады

ТАСС спасылаецца на вышуковую базу МУС, а таксама на крыніцу ў праваахоўных органах, якая заявіла, што супраць Алега Навальнага заведзена новая крымінальная справа.

Суразмоўца дзяржаўнага агенцтва не змог удакладніць, па якім менавіта артыкуле завялі справу (а ў базе гэтая інфармацыя ніколі не пазначаецца).

Алег Навальны, які адбываў тэрмін па справе «Іў Рашэ», у жніўні 2021 года атрымаў умоўны прысуд па «санітарнай справе», заведзенай пасля акцыі пратэсту ў падтрымку Аляксея Навальнага.

У студзені 2022 года Алега Навальнага аб'явілі ў вышук, а ў лютым — яшчэ да пачатку расійскага ўварвання ва Украіну — стала вядома, што ён змог пакінуць Расію, прычым зрабіў гэта яшчэ ў верасні 2021 года, гэта значыць пасля атрымання ўмоўнага тэрміну, піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Хрыста Грозеў будзе расследаваць гібель Навальнага

«Яго дакладна забілі вы». Сямён Слепакоў звярнуўся да Пуціна

Рускі добраахвотніцкі корпус планаваў вызваліць Навальнага сілавым шляхам — вось як

«Дайце мне нарэшце ўбачыць майго сына». Маці Аляксея Навальнага звярнулася да Пуціна

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3