У Мінску каля метро цюльпаны прадаюць па 3,5 рубля за штуку. На Камароўцы цэны пачынаюцца ад 3 рублёў за цюльпанчык і даходзяць да 5-6 рублёў.

Зразумела, што ў звычайных крамах набыць кветкі можна больш танна: «Еўраопт» прапаноўвае адзін цюльпан за 2,99 рубля, у «Кароне» можна знайсці букеты з трох цюльпанаў за 7,20, у «Гіпа» і «Суседзях» — 7,99.

Фларыстычныя крамы прапаноўваюць раскошныя букеты, разлічаныя на вялікі бюджэт: напрыклад, на сайце «Даліны руж» ёсць варыянт за 420 рублёў — гэта 101 жоўты цюльпан. Тым, хто адмовіцца ад дастаўкі і забярэ букет з самавывазам, абяцаюць скідку 20%.

У La Rose цэны пачынаюцца ад 55 рублёў за 11 рознакаляровых цюльпанаў і даходзяць да 375 рублёў за букет з 75 жоўтых.

Скрыншот сайту zakazcvetov.by

Скрыншот сайту zakazcvetov.by

Але гэта яшчэ не самыя дарагія з варыянтаў. Кветачны сэрвіс zakazcvetov.by прапаноўвае букет са 101 рознакаляровага цюльпана за 658 рублёў ці кошык з 85 цюльпанамі «Полымя» і 6 галінкамі эўкаліпта за 695 рублёў.

Агляд цэн на кветкі ў Бабруйску зрабіла блогерка, якая вядзе тыкток пад нікам @anya_bobruisk — за дзень відэа набрала каля 620 тысяч праглядаў і больш за 7 тысяч лайкаў. Яна распавяла, што на плошчы насупраць выставачнай залы прадавачкі просяць за адзін цюльпан 3,50 рубля, а вялікую галінку мімозы аддаюць за 15 рублёў (маленькую за 13).

Зазірнула блогерка і ў краму «Капеечка» — там букет з трох кветак каштуе 6,89 рубля. А ў кветачнай краме каля гасцініцы «Бабруйск» дзяўчына пабачыла цюльпаны па 3 рублі за штуку і букет з 11 кветак за 40 рублёў.

У каментарыях людзі абураюцца цэнамі: «Праз сваю сквапнасць палову кветак выкінуць на сметнік 9 сакавіка», «Кожны год усё даражэй і даражэй», «У нас горад для багатых», «На Табарах скрынка мімозы 10 кілаграм — 170 рублёў, значыць, 1 кілаграм — 17 рублёў, а тут галінка 15 рублёў? Праўда?».

Прагучала і рытарычнае пытанне: «Цікава, чаму шкарпэткі перад 23 лютага не даражэюць?»

Чытайце таксама:

Драма ў Мінску: дзяўчыне падарылі 151 ружу не таго памеру

Беларус ператварыў адзін з пакояў у цяпліцу і вырошчвае там цюльпаны на продаж

«Мы з імі няньчыліся, як з дзецьмі». Сям'я з Валожына вырасціла ў сябе дома 7 тысяч цюльпанаў на продаж

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?