Для таго, каб данесці інфармацыю да дарожнай міліцыі, неабходна ў чат-бот @Pomoghet_bot адправіць паведамленне з пазначэннем адраса стаянкі даўно неэксплутаванага транспартнага сродку і яго фота.

Неэксплутаваны транспартны сродак — гэта аўтамабіль, на якім, напрыклад, няма шкла ў салоне, колаў, элементаў кузава, ці часткі машыны дэфармаваныя, а таму на ім нельга ездзіць.

«Да катэгорыі неэксплутаваных таксама належыць транспартны сродак, які не эксплуатуецца больш за шэсць месяцаў з дня заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і не падтрымліваецца ў належным стане, які дапускае магчымасць яго ўдзелу ў дарожным руху і эксплуатацыі», — адзначылі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска легкавік наехаў на святлафор. У машыны вырвала пярэднія колы

70-гадоваму кіроўцу ў Маладзечне стала блага за рулём, ён урэзаўся ў дрэва і памёр

Ужо праз месяц правы кіроўцы пачнуць выдаваць на 20 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0