Фота: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by

Стралком аказаўся 41-гадовы жыхар суседняга дома, які спачатку ўсё адмаўляў, але пасля прызнаў сваю віну.

Як удалося высветліць, 30 верасня мужчына выйшаў на балкон пакурыць. Там яму не спадабалася, што кампанія маладых людзей, якая сядзела на лавачцы каля суседняга дома, надта гучна размаўляла. А паколькі быў нецвярозы, то не прыдумаў нічога лепшага, як узяць пнеўматычную вінтоўку і пачаць страляць у бок гэтых мужчын.

Фота: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by

Стрэліўшы некалькі разоў, мужчына супакоіўся і пайшоў спаць. Калі ж справа раскруцілася і стала пытанне аб адказнасці, то ён спачатку запэўніваў, што раскайваецца ў зробленым і нават нібыта выкінуў у раку вінтоўку, пасля спрабаваў усё спіхнуць на сваю сужыцельку, якую ўгаварыў узяць віну на сябе. На карысць апошняй версіі сведчылі і сябры мужчыны.

Урэшце, аднак, высветлілася, што вінтоўку падазраваны не выкінуў, а схаваў у гаражы свайго знаёмага, прытым без ягонага ведама. Тое, што страляў менавіта ён, таксама ўдалося даказаць праз розныя следчыя працэдуры.

Фота: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by

Высветлілася таксама, што больш за 10 гадоў таму мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, але пасля таго ў крымінале заўважаны не быў і меў пастаяннае месца працы, дзе характарызаваўся станоўча.

Фота: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by

У выніку мужчыну выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) і ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 401 (падбухторванне да дачы загадзя хлуслівых паказанняў сведкамі пры вядзенні папярэдняга следства, спалучаных з абвінавачваннем у цяжкім злачынстве) КК Рэспублікі Беларусь. Цяпер яго ўзялі пад варту. 

Чытайце таксама:

У Слоніме мужчына шпурнуў пратухлую курыцу з балкона і пашкодзіў чужы аўтамабіль

Два васьмікласнікі вырашылі пазабаўляцца — зараз іх чакае суд за злоснае хуліганства

У Шклове мужчына пагражаў зарэзаць падлетка, які не даў яму свой тэлефон

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0