Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў кіраўніка камітэта энергетыкі Дзярждумы Паўла Завальнага, Масква сапраўды дамовілася з Мінскам пра рост паставак паліва на расійскі рынак у выпадку неабходнасці. 

Пры гэтым Павел Завальны ўдакладніў, што Беларусь і да гэтага нібыта пастаўляла паліва, але цяпер прапрацаваны варыянт павелічэння аб'ёму, каб падстрахавацца і выключыць пытанні з магчымым дэфіцытам.

Пры гэтым, паводле сведчання высокапастаўленага дэпутатата, цяпер ніякага дэфіцыту нібыта няма. Запасы бензіну і дызеля цяпер, маўляў, перавышаюць сярэднегадавыя ўзроўні і дамоўленасці дасягнутыя на выпадак экстраннай сітуацыі. 

«Але, улічваючы сітуацыю, каб не ствараць напружанасць, на ўсялякі выпадак мы дамовіліся з беларусамі пра пастаўкі. І дзякуй нашым братам беларусам, што яны з гэтым пагадзіліся, нягледзячы на тое, што ў іх ёсць экспартная альтэрнатыва, больш прэміяльны рынак для паставак паліва», — заявіў Завальны.

Чытайце таксама:

Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ

На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар

Міхаіл Падаляк адкінуў патрабаванні Вашынгтона спыніць атакі Украіны па нафтавай інфраструктуры Расіі

ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі на расійскія НПЗ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1