Андрэй Астаповіч Андрей Астапович Andrey Astapovich

Андрэй Астаповіч. Скрын відэа malina_by / YouTube

Падчас размовы Андрэй Астаповіч пацвердзіў чуткі аб існаванні джэнтльменскага пагаднення паміж «Белполам» і «Байполам», каб не паліваць брудам адно аднаго і спакойна працаваць.

«Была такая дамоўленасць. Але гэта адбывалася без мяне. На момант размовы я яшчэ не вярнуўся (ў Варшаву — «НН»), але каманда, якая разам са мною працуе, пагадзілася. І наколькі я бачу, прытрымліваюцца».

Астаповіч патлумачыў, што прычынай стаў выхад відэа Аляксандра Азарава са зваротам да грамадскасці наконт праходжання паліграфа палітычнымі і грамадскімі лідарамі апазіцыі.

«Яшчэ да гэтага яны звярнуліся да Офіса Ціханоўскай, сказалі: будзе бяда, у калектыве наспявае [канфлікт], хутка будзе выбух». Яны (Офіс — «НН») сказалі, што будуць разбірацца. У той жа дзень ці праз дзень Азараву сказалі: «Маўчы. Пакуль не выходзь. Ніякіх відэа. Мы прыедзем, разбяромся».

Па словах Астаповіча, канфлікт усё ж разгарэўся, абодвум бакам давялося займацца тэрміновай медыяцыяй. «Прыйшоў той бок, гэты. Нешта паміж сабою вырашалі, размаўлялі, давалі абяцанні», — падсумаваў ён.

Чытайце яшчэ:

Азараў пытае меркаванне грамадскасці: Ці трэба ўсіх палітычных і грамадскіх лідараў апазіцыі праганяць праз паліграф?

У ByPol з'явілася магчымасць праверкі беларусаў на паліграфе. Хто з палітыкаў яго прайшоў?

BELPOL даў справаздачу, што яго каманда паспяхова прайшла паліграф

Клас
13
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0