Усходняе ўзбярэжжа ЗША, поўнач Аляскі і новыя абшары Мексіканскага заліва – на гэтых велізарных плошчах адміністрацыя Барака Абамы хоча пачаць здабычу нафты, піша New York Times.

Гэтае пераломнае рашэнне было прынятае ў выніку працяглых перамоваў з горназдабыўнымі карпарацыямі, прадстаўнікамі мясцовых уладаў і эколагамі. Раней ЗША не выкарыстоўвала напоўніцу сваіх радовішчаў, пакідаючы сваю нафту на чорны дзень.

Плошча, адведзеная пад будучыя свідравіны, складае каля 670 квадратных кіламетраў.
Апроч Усходняга ўзбярэжжа (за выключэннем раёнаў на поўнач ад Нью-Джэрсі) і Мексіканскага заліва нафту і газ можна будзе здабываць на моры Бафорта, ля ўзбярэжжа Аляскі. Афіцыйнае рашэнне Барак Абама агучыць у сераду на авіябазе Эндрус.

New York Times называе тры прычыны, з якіх урад ЗША зрабіў выбар на карысць такога кроку. Гаворка ідзе аб большай незалежнасці ад імпарту нафты і павелічэнні прыбытку ад яе продажу. Але, мабыць, найбольш важным фактарам з'яўляецца жаданне атрымаць падтрымку новых законаў па пытаннях энергетыкі і змянення клімату з боку сенатараў, якія звязаныя з нафтавай прамысловасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?