У апошні дзень сакавіка тэмпература паветра на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей дасягнула 18—20 градусаў вышэй за нуль.

Цяплей за ўсё было ў Высокім — плюс 20,1 градуса, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Для гэтага населенага пункта гэта абсалютны рэкорд дня. Рэкорд для 31 сакавіка па ўсёй краіне складае 22,2 градуса цяпла (1968 год, Брагін), для ўсяго сакавіка — 23,1 (19 сакавіка 1990 года ў Лельчыцах).

Сярод абласных цэнтраў цяплей за ўсё было ў Брэсце (плюс 19,4), халадней — у Віцебску (10,9). У Мінску слупок тэрмометра падняўся да адзнакі плюс 14,2 градуса пры рэкордзе дня 18,6 (у 1968 годзе) і месяца 18,9 (19 сакавіка 1990 года).

У цэлым за мінулыя суткі, паводле слоў прадстаўніка гідраметэацэнтра, тэмпература паветра па краіне перавысіла кліматычную норму на 5—11 градусаў.

1 красавіка халодны фронт адцісне міжземнаморскую паветраную масу, і тэмпература панізіцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?