Мінэканомікі дазволіла СТА ўстанаўліваць цэны на аўтазапчасткі з улікам кан’юнктуры рынку.

Як паведаміла прэс‑служба Міністэрства эканомікі, 22 красавіка набыла моц пастанова ведамства № 70 ад 1 красавіка 2010 года, паводле якой «ўсе матэрыялы, запасныя часткі, вузлы і агрэгаты, якія выкарыстоўваюцца непасрэдна пры аказанні паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, аплачваюцца замоўцамі па цэнах, сфарміраваных суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці з улікам кан’юнктуры рынку».

Раней асноўная маса СТА ў Беларусі, не з’яўляючыся імпарцёрамі, не мела права ўстанаўліваць нацэнку на запчасткі. Гэта значыць пры аказанні паслуг па рамонце аўтамабіляў яны павінны былі прадаваць запасныя часткі па сабекошце. У структуры збыту афіцыйнай СТА запчасткі складаюць прыкладна 65% кошту рамонту.

Як заявіў старшыня кіраўніцтва Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч, «дакумент дае магчымасць СТА легальна фарміраваць свае склады запчастак і зарабляць на іх. Рэальна сёння станцыі тэхабслугоўвання могуць фарміраваць эканамічна абгрунтаваныя бізнес‑планы прыбытковай дзейнасці».

Паводле слоў эксперта, «такі прарыўны момант будзе спрыяць развіццю аўтасэрвісу. Калі раней дылеры куплялі запасныя часткі ў імпарцёраў, яны не маглі рабіць ніякія скідкі. Запчасткі адпускаліся па сабекошце, а ніжэй за сабекошт прадаваць нельга было. Цяпер ствараюцца перадумовы для будучага зніжэння цэн, таму што дылеры могуць рабіць скідкі ў выпадку распродажу, уцэнкі, акцый. Гэта стварае магчымасць дылерам дзейнічаць больш гнутка, і кліент ад гэтага толькі выйграе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?