Старшыня ТБМ Алег Трусаў падчас пасяджэньня Грамадзка‑кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта выказаў некалькі прапановаў адносна ўжываньня беларускай мовы ў бізнэсе, якія былі ўхваленыя. Раду ўзначальвае кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей.

Ён прапанаваў выкарыстоўваць беларускамоўныя брэнды і шукаць арыгінальныя словы накшталт «мілавіца», а таксама выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкляме.

«Я прывёў прыклады, калі мы зьвярнуліся да фірмаў «Самсунг», «Рэно». Яны нас паслухаліся і пачалі рабіць бігборды па‑беларуску. «Самсунг» атрымаў 10‑11% прыбытку за кошт беларускамоўнай рэклямы. Дык чаму, напрыклад, не рабіць гэта «Савушкінаму прадукту», якому я пісаў масу лістоў, але ўсё засталося па‑расейску, ды яшчэ з гэтым цьвёрдым знакам, які адменены ў сёньняшняй мове. Таксама падтрымалі такую маю прапанову, што трэба каб бізнэсовец валодаў і беларускай, і некалькімі замежнымі мовамі. Ну і Макей падтрымаў, і кажа, што насамрэч нашы бізнэсоўцы, чыноўнікі замежных моваў ня ведаюць альбо ведаюць слаба. Дарэчы, старшыня Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін выступаў па‑расейску, але выклаў свой выступ на сайце на трох мовах, у тым ліку ўпершыню па‑беларуску, за што я яго вельмі пахваліў. Бізнэсоўцы пачынаюць разумець, што беларускі бізнэс без беларускай мовы гэта не зусім беларускі бізнэс.

Падчас пасяджэньня рады звычайна адзін Макей гаворыць па‑беларуску, калі я выступаю. Больш ніхто, хаця мову ведаюць практычна ўсе. Дэпутат Давыдзька на гэтым пасяджэньні таксама загаварыў па‑беларуску».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?