У Брэсце па падазрэнні ва ўчыненні серыі махлярстваў затрымана 28-гадовая грамадзянка Украіны.

28-гадовая непрацуючая жыхарка Сумскай вобласці 1 жніўня ашукала прадаўцоў пяці гандлёвых аб'ектаў у цэнтры Брэста. У кожным з іх яна выбірала тавар коштам ад 10 да 20 тыс. рублёў. Затым, нібыта збіраючыся разлічвацца, паказвала прадаўцу купюру ў 100 тыс. рублёў. Не аддаючы грошы, жанчына атрымлівала здачу, забірала тавар і сыходзіла.

"Ва ўсіх выпадках прадаўцы не адразу разумелі, што сталі ахвярамі злачынства, — адзначыў Васілеўскі. — Не выключана, што жанчына нейкім чынам псіхалагічна ўздзейнічала на іх".

Пасля таго як у міліцыю звярнулася першая пацярпелая, якая апісала знешнасць махляркі, тая была затрымана.

"Ужо пасля затрымання ў міліцыю паступілі яшчэ чатыры заявы аб аналагічных злачынствах. Усе прадаўцы пацвердзілі, што такім пакупніком у іх гандлёвых аб'ектах была затрыманая маладая жанчына, — дадаў Васілеўскі. — Паводле слоў падазронай, яна прыехала ў Брэст разам з бацькам на аўтамабілі для набыцця аўтазапчастак".

Аддзелам дазнання Ленінскага РАУС распачата справа па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства). Украінцы прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні гэтых злачынстваў. Яна змешчана ў СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?