Верхняя палата парламента ЗША прагаласавала супраць разгляду пытання аб адмене забароны дэманстратыўным гомасэксуалістам служыць у войску. Цяперашнія правілы ў ЗША называюць падыходам «Don’t ask, don’t tell» («Не пытайся, але і не кажы»).

Для пачатку абмеркавання адмены забароны на адкрытую праяву нестандартнай сексуальнай арыентацыі ў войску ЗША трэ было 60 галасоў сенатараў, аднак «за» прагаласавалі толькі 56 парламентарыяў, а 43 сенатары выказаліся супраць.

У калявайсковых колах былі розныя меркаванні на гэтыя тэмы: адны лічылі адмену забароны справядлівай і спадзяваліся на прыток дадатковых кадраў у войска, іншыя выказвалі непакой, што лібералізацыя падыходаў прывядзе да зніжэння вайсковай дысцыпліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?