Прыходжу на працу — да мяне падскоквае намеснік дырэктара. «Падпішыцеся за кіраўніка дзяржавы». Не падпішашся, то кантракт не падоўжаць. Але подпісу майго яны не здабудуць! Кажу: «Вы знаеце, Аляксандр Леанідавіч, я ўжо дома падпісаўся, да мяне прыходзілі зборшчыкі». — «Да-да, два раза нельзя, нельзя», — кажа ён. Прыйшлі і дамоў. Кажу: на працы падпісаўся.

А самі мы з жонкай, хоць жонка і інвалід, і хадзіць ёй цяжка, схадзілі на рынак і там падпісаліся за Някляева, Станкевіча [імаверна, Статкевіча або Саннікава — Рэд.] і Рамановіча [імаверна, Раманчука або Рымашэўскага. — Рэд.]. Зычу ім поспехаў і дзякую за смеласць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?