Я ня буду арыгінальным і пацьвярджу выказаную многімі думку: пасьля зьняцьця Гайдукевічам свае кандыдатуры з выбараў апазыцыя павінна здымаць свае кандыдатуры таксама, каб пакінуць у бюлетэнях толькі Аляксандра Лукашэнку, максымум зь нейкімі нікому невядомымі кандыдатамі.

Выбары адсутнічаюць, здабыцьцё ўлады цягам гэтага галасаваньня немагчымае. Па-добрым, трэба здымацца з гонкі з тыдзень-два да дня галасаваньня, вынікі якога ніхто ўсё роўна ня будзе падлічваць.


Не ўсе дэмакраты здолеюць сабраць сто тысяч подпісаў для вылучэння кандыдатуры: падобна, што сабраць іх зможа Уладзімір Някляеў і, магчыма, Андрэй Саннікаў ці Яраслаў Раманчук або яшчэ адзін-два кандыдаты. Тым прасцей будзе дамаўляцца і прыйсці да адзінага правільнага рашэння: пасля заканчэння збору подпісаў, за тыдзень да выбараў,

эфектным крокам была б агульная заява і зняцце з гонкі ўсіх дэмакратаў, каб пакінуць у бюлетэні адно-адзінае, усім вядомае прозвішча.

У выпадку зняцця дэмакратаў з выбараў для ўлады застаюцца наступныя варыянты:

— праводзіць безальтэрнатыўныя выбары як ёсць, з адным кандыдатам, і выстаўляць «караля голым»;

— юрыдычна сабатаваць зняцце кандыдатураў, губляць дакументы, зацягваць працэдуру і гэтак далей;

— пераносіць выбары на пазнейшы тэрмін, на некалькі месяцаў падвешваючы сітуацыю і аўтаматычна ставячы пад сумнеў легітымнасць прэзідэнта.

Першы варыянт — найбольш імаверны. Якую б істэрыку не распачала афіцыйная медыйная машына пасля зняцца дэмакратаў, выбары з адным кандыдатам у бюлетэні ніхто не будзе ўспрымаць сур’ёзна — ані Заходняя Еўропа, ані грамадства.

За пятнаццаць гадоў апазіцыя назапасіла дастаткова аргументаў, каб апраўдаць бессэнсоўнасць свайго ўдзелу і запатрабаваць паўнавартаснага дэмакратычнага галасавання пад міжнародным кантролем.
Абгрунтаваць байкот і давесці гэтыя аргументы да публікі — гэта справа тэхнікі.
Хай апазіцыю не падманвае нібыта беспрэцэдэнтна «ліберальная» на сённяшні момант хада перадвыбарчай кампаніі
(толькі падумаць — нічога не паведамляецца пра арышты і перашкоды збіральнікам подпісаў). Хай не турбуе галаву нават тэарэтычная (можа, нават і немалая) магчымасць другога туру: канчатковы вынік выбараў ад наяўнасці гэтых «дэкарацый» не зменіцца ні на каліва. Наадварот, далейшы ўдзел апазіцыі ды вонкавыя прыкметы законнасці могуць паспрыяць таму, што Еўрапейскі Звяз нарэшце прызнае гэтыя несумленныя выбары «часткова дэмакратычнымі». Ці гэта ў інтарэсах дэмакратычнай грамадскасці?

Зразумела, што ўлады не сталі б выводзіць з гульні Гайдукевіча (а зняцце ягонай кандыдатуры бачыцца менавіта як элемент тактыкі, якую на гэтых выбарах ажыццяўляюць улады), калі б не мелі пэўнасці, што дэмакраты не будуць здымаць свае кандыдатуры. Сярод іншага, дэмакраты наўрад ці маюць фінансавыя рэсурсы на паўнавартасны ўдзел у пазачарговай выбарчай кампаніі. Хаця паводле знаёмых са справай людзей, у выпадку рэальнай магчымасці пазбавіцца ад дыктатара, грошы ад зацікаўленых замежных крыніц пачынаюць паступаць імгненна і ў валізках…

Як бы там ні было,

зняцце кандыдатураў дэмакратаў як мінімум было б рэальным парушэннем сцэнару, які быў апрабаваны ўладамі ў 2001 і 2006 гг. і ў ажыццяўленні якога ўлада зацікаўленая і сёлета.
Ва ўмовах, калі перамога паводле наскрозь бутафорскай «выбарчай працэдуры» выключаная, гэта — галоўнае.

// Чытаць цалкам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?