Заўтра, у пятніцу, у Швейцарыі пройдзе лёсаванне раўнду плей-оф Лігі чэмпіёнаў (1/8 фіналу)і Лігі Еўропы (1/16 фіналу). Абодва мерапрыемствы будзе трансляваць тэлеканал «Еўраспорт» у жывым эфіры.

А 13-й пройдзе лёсаванне Лігі чэмпіёнаў, а 14-й — лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы, матчы якой пройдуць 17 і 24 лютага.

Паколькі ў сваёй групе «Е» БАТЭ фінішавала на 2-м месцы, то на стадыі плей-оф ёй трапіцца

або каманда, што першынствавала ў сваёй адборачнай групе, або адна з чатырох камандаў з найлепшым рэйтынгам, што фінішавалі на 3-м месцы ў групавым турніры ЛЧ. Гэта наступныя чатыры каманды: маскоўскі «Спартак», партугальская «Брага», галандскія «Аякс» і «Твентэ».

Вядомыя таксама 9 з 11 камандаў, што занялі першыя месцы ў сваіх групах у Лізе Еўропы (кіеўскае «Дынама» нам не трапіцца):

партугальскія «Порту», «Спортынг», іспанскі «Вільярэал», англійскі «Ліверпуль», французскі ПСЖ, нямецкія «Байер» і «Штутгарт», расійскія ЦСКА і «Зеніт»,

а таксама «Манчэстар Сіці»/або познанскі «Лех», або ПСВ Эйндховен/«Металіст» Харкаў. Якія клубы з гэтых дзвюх параў прэтэндэнтаў, стане вядома сёння вечарам.

БАТЭ першы матч правядзе дома 17 лютага. Матч у адказ — 24 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?