Цэны на харчовыя тавары ў Мінску ў студзені-лістападзе выраслі на 8,8% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Цэны на цукар выраслі на 29,7%, масла — на 25,9%, алей — на 23,3%, шакалад — на 21,9%, безалкагольныя напоі — на 16%, маянэз — на 11,8%, чай — на 11,7%, кандытарскія вырабы — на 10,9%, яйкі — на 10,8%, алкагольныя напоі — на 10,6%,

малако і малочныя прадукты — на 9,4%, сыры — на 8,1%. Менш прыкметны рост цэн адзначаны на хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 5,4%, мяса і мясапрадукты — на 5%, агароднінныя кансервы — на 4,8%, каўбасныя вырабы і вэнджаніну — на 4,5%, кансервы рыбныя — на 4,1%. Цэны на макаронныя вырабы знізіліся на 8,7%, муку пшанічную — на 2%.

За студзень-лістапад 2010 года ў параўнанні са студзенем-лістападам 2009 года бульба падаражэла на 34,6%. Цэны на іншую агародніну выраслі на 20,9%, у тым ліку на часнок — у 1,9 разу, цыбулю рэпчатую — на 42,7%, капусту белакачанную свежую — на 38,9%, моркву — на 23,2%, буракі — на 20,6%, перац салодкі — на 16,2%, агуркі свежыя — на 16,1%, памідоры свежыя — на 13%. Кошт садавіны павялічыўся на 5,2%, у тым ліку цытрусавыя — на 17,9%, сухафруктаў — на 10,7%, бананаў — на 10%, вінаграду — на 3,5%. Яблыкі патаннелі на 6,6%.

Нехарчовыя тавары ў Мінску падаражэлі на 7,1%, у тым ліку бензін — на 20,8%, шпалеры — на 17,5%, пісьмовыя прылады — на 13,7%, парфумерна-касметычныя тавары — на 12,1%, медыкаменты — на 10,8%, панчошна-шкарпэтачныя вырабы — на 10%, тканіны — на 9,4%, друкаваныя выданні — на 7,9%, посуд — на 6,1%, веласіпеды і матацыклы — на 4,9%, адзенне — на 4,8%, ювелірныя вырабы — на 4,4%, тэлевізары — на 4,2%.

Платныя паслугі насельніцтву па горадзе выраслі ў цане на 5,4%, у тым ліку цэны на бытавыя паслугі — на 15%, санаторна-аздараўленчыя — на 14,1%, дашкольных устаноў — на 10%, фізічнай культуры і спорту — на 9,2%, пасажырскага транспарту — на 9,1%, вышэйшай адукацыі — на 8,1%, арганізацый культуры — на 3,9%, сувязі — на 3,2%, жыллёва-камунальнай гаспадаркі — на 2%, турыстычныя і экскурсійныя — на 1,9%, медыцынскія — на 1,7%.

Цэны на прадпрыемствах грамадскага харчавання ў студзені-лістападзе 2010 года да леташняга ўзроўню выраслі на 8,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?