Жонку экс-кандыдата Мілану Міхалевіч не пусцілі ў Варшаву на канферэнцыю па Беларусі.

 Мілана Міхалевіч з дачкой Алёнай. Фота Алеся Пілецкага.

Мілана Міхалевіч з дачкой Алёнай. Фота Алеся Пілецкага.

Аб такім рашэнні спецслужбаў Мілану Міхалевіч паінфармавалі а другой гадзіне ночы. Супрацоўнікі КДБ спынілі аўтамабіль, у якім яна ехала ў Варшаву. «Спынілі а другой гадзіне ночы ўжо за Баранавічамі. Супрацоўнік мясцовага ГБ азнаёміў Мілану Міхалевіч з рашэннем «кампетэнтнага органа» пра забарону ёй у выездзе за мяжу, да прыняцця рашэння па справе мужа. Ад Менска і назад нас суправаджала мінімум пяць машынаў з двума–чатырма супрацоўнікамі ў кожнай», — напісаў у сваім фэйсбуку Юрась Губарэвіч. Губарэвіч павёз Мілану, пасля таго як ёй не далі магчымасці сесці на цягнік у Мінску.

Першапачаткова жонка Алеся Міхалевіча мела выехаць у Варшаву цягніком, аднак увечары 12 студзеня да яе дадому прыйшлі з чарговым

ператрусам. Жанчына проста фізічна не паспела на цягнік.

Нагадаем таксама, што рашэнню наведаць польскі Сойм папярэднічаў тэлефонны званок Алеся Міхалевіча з турмы. Са словаў Міланы Міхалевіч, яе муж пад дыктоўку супрацоўнікаў КДБ пераконваў жонку ў непатрэбнасці паездкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?