Старшыня ліберальнай групы дэпутатаў ПАРЕ Ан Брасэр падала прашэнне аб правядзенні дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі ў ходзе зімняй сесіі Асамблеі, якая пройдзе ў Страсбургу 24–28 студзеня. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Альянса еўрапейскіх лібералаў.

Акрамя таго, еўрапейскія лібералы зрабілі сумесную заяву па сітуацыі ў Беларусі, якую падпісалі старшыні ліберальных груп ПАРЕ і Еўрапарламента, Партыі еўрапейскіх ліберальных дэмакратаў і Ліберальнага інтэрнацыяналу.

У заяве рашуча асуджаецца прымяненне ўладамі сілы супраць палітычных апанентаў. Еўрапейскія лібералы заклікалі афіцыйны Мінск неадкладна вызваліць усіх затрыманых і правесці незалежнае і адкрытае расследаванне падзей 19–20 снежня ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?