Сёння вечарам Расія можа аднавіць пастаўкі ў Беларусь нафты, паведаміў журналістам у Маскве афіцыйны прадстаўнік расійскай нафтаправоднай кампаніі «Транснефць» Ігар Дзёмін.
«У нас ёсць інфармацыя, што расійскія і беларускія кампаніі дамовіліся аб кошце нафты. Зараз ідзе заключэнне кантрактаў і афармленне паставак. Пастаўкі адновяцца пасля таго, як наша дыспетчарскае ўпраўленне атрымае ўсе неабходныя дакументы. Гэта можа адбыцца сёння блізу вечара», — цытуе РІА Новости Дзёміна.
У дзяржканцэрне «Белнафтахім» сітуацыю пакуль не каментуюць.
У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем аб размеркаванні экспартных пошлін ад 9 снежня 2010 года, з 1 студзеня Беларусь можа закупляць расійскія нафту і нафтапрадукты без выплаты пошлін. Беларускі бок ужо ўзгадніў з расійскім магчымасць імпарту сёлета 21,7 млн. тон нафты, у тым ліку 18 млн. тон трубаправодным транспартам.
Аднак з новага года расійская нафта ў Беларусь не паступае, таму што бакі не змаглі дамовіцца адносна яе цаны. Расійскія нафтавыя кампаніі прапанавалі закласці ў формулу цаны бяспошліннай нафты дадатковыя 45 долараў на тону. Паводле іх ацэнак, гэта дазволіць забяспечыць роўную даходнасць пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт.
20 студзеня ў Маскве прайшлі перамовы прэм’
У сваю чаргу Пуцін зазначыў, што Расія разлічвае на вырашэнне пытання аб пастаўках нафты ў Беларусь, прыпыненых
Раней паведамлялася, што запасаў нафты на беларускіх НПЗ хопіць да канца студзеня.