Інфармацыйнае агенцтва Associated Press патрабуе ў судзе з адміністрацыі Барака Абамы апублікавання фатаграфій забітага Усамы бен Ладэна.
Амерыканскія СМІ маюць права патрабаваць з выканаўчай галіны ўлады публікацыі урадавай дакументацыі ў адпаведнасці з Актам аб свабодзе інфармацыі (Freedom of Information Act).
Акрамя фатаграфій з забітым лідэрам
Белы дом абавязаны адказаць на запыт АР на працягу 20 дзён.
Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама ў інтэрв’ю тэлекампаніі CBS заявіў, што прыняў рашэнне не апублікаваць фатаграфіі з забітым бен Ладэнам.
Паводле яго слоў, улады ЗША разглядалі магчымасць апублікавання выявы забітага тэрарыста ў якасці доказу паспяхова праведзенай аперацыі, але
Так функцыянуюць прынцыпы свабоды слова ў дэмакратычных краінах: грамадства праз СМІ могуць патрабаваць ад улады справаздачы. У пераносе на беларускую сітуацыю гэта выглядала б, нібыта «Наша Ніва» запатрабавала ад Адміністрацыі прэзідэнта ці КДБ фота- і відэаматэрыялаў. Нядаўна Лукашэнка агучыў сваё бачанне свабоды слова — «чалавек, адпрацаваўшы свой рабочы час, мае права ў пэўных месцах, дома, як у сапраўднай дэмакратычнай дзяржаве, выказваць свой пункт гледжання». А сілавыя структуры Беларусі лічаць за належнае ціснуць на незалежныя СМІ.