Міністр юстыцыі Беларусі не прыдумаў нічога новага, калі спасылаецца на прыцып неўмяшання ва ўнутраныя справы.
Калі краіны, якія ўваходзяць у Еўразвяз і АБСЕ, кіруюцца гэтым прынцыпам, – развіваю я думку міністра Галаванава, – яны не павінны звяртаць увагу на тое, што кагосьці кінулі на суткі за воплескі, а кагосьці аштрафавалі за маўчанне. Караць і мілаваць – гэта прэрагатыва адпаведных органаў асобных дзяржаў, іх унутраная справа.

Так разважае міністр Галаванаў. У сваіх разважаннях ён не арыгінальны. За прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы чапляліся савецкія лідары, калі адпраўлялі ў ссылкі дысідэнтаў.

Такім чынам, міністр юстыцыі прадэманстраваў саўковае разуменне нацыянальнага суверэнітэту.

Калі ісці за логікай міністра Галаванава, дык можна дагаварыцца да частковай рэабілітацыі гітлераўскага рэжыму. Тое, што гітлераўцы кідалі кагосьці ў канцлагеры, было ўнутранай справай Нямеччыны. Гэтак атрымліваецца, пане міністр?
Калі ісці за логікай міністра Галаванава, можна да многага дагаварыцца.

Дзякуй Богу, правы чалавека – не ўнутраная справа краіны. Для злосных парушальнікаў гэтых правоў ёсць суд у Гаазе.

P.S. Міністр расказаў нам драматычную гісторыю: «Например, в Минске судья Фрунзенского суда одна воспитывает ребенка. Он больной. Мать хотела его вывезти куда-нибудь на море, но ей же запрещен въезд в ЕС. Нарушены права ее ребенка”.

Як кажуць, аргумент не дзейнічае.

Няўжо суддзі абавязкова трэба ехаць ехаць у Харватыю, Італію ці Францыю і там аздараўляць дзіця? Ці не будзе дастаткова Крыма? І другое: няўжо суддзя не ведала, што за прыняцце неправасуднага рашэння на яе будуць накладзеныя санкцыі? У яе быў выбар. І яна яго зрабіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?