Арганізатары першага публічнага размяшчэння акцый (IPO) ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратараў» здолелі прадаць усяго 223 акцыі з 125 500 выстаўленых на продаж.
Агульны кошт прададзеных акцый — 105 мільёнаў рублёў. Валер Пастоўскі, дырэктар ЗАТ «Брасток», якое выступала інвестыцыйным агентам, бачыць аб’ектыўныя прычыны няўдачы:
«Пакет акцый, выстаўлены на продаж, быў замалы для інвестара. Ім патрэны хаця б блакавальны пакет (25%).
Сітуацыя ў эканоміцы таксама наклала свой адбітак на размяшчэнне, — сказаў ён у інтэрв’ю tut.by — Да таго ж, было мала часу на размяшчэнне. Паводле беларускага заканадаўства, мы павінны былі ўкласціся ў 10 працоўных дзён. А са жніўня на гэта будзе адводзіцца ў 6 разоў больш часу».

IPO — першапачатковая публічная прапанова акцый кампаніі на продаж. Пры гэтым маецца на ўвазе, што кампанія ўпершыню выводзіць свае акцыі на біржу, прапануючы іх неабмежаванай колькасці асобаў.

Менавіта такім шляхам Беларусь збіраецца прадаваць «Беларуськалій» і «БелАЗ».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?