Сёння ў беларускіх судах праходзяць працэсы над грамадзянамі, якія былі затрыманыя 13 ліпеня падчас «маўклівай акцыі».

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі затрымана прыкладна 100 удзельнікаў «маўклівай акцыі», сярод іх 20 у Мінску. Адносна затрыманых складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за «дробнае хуліганства».

Так, Сяргей Крукоўскі арыштаваны на 8 сутак судом Савецкага раёна (суддзя Анжаліка Мазоўка). Алесь Крот арыштаваны на 15 сутак, Ілля Зінкевіч — 10 сутак, суд на Іванам Амельчанкам адбудзецца 15 ліпеня.

Андрэй Цімашэнка — 5 сутак (Савецкі суд, суддзя Дзмітрый Паўлічэнка). Аляксандр Бусел — 10 сутак (Анжаліка Мазоўка), Сяргей Хіляжаў — 10 сутак (Дзмітрый Паўлічэнка).

У судзе Цэнтральнага раёна будуць судзіць Паўла Хадзінскага і Максіма Юзафовіча. Віталь Струй назіраў як затрыманых дастаўлялі ў Першамайскі РАУС Менска, дзе і быў затрыманы. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства. Ноч хлопец правёў у пастарунку, а сёння суд Першамайскага раёна аштрафаў яго на 350 тысяч рублёў.

12.15 10 чалавек прывезьлі ў Савецкі раённы суд. Ільля Зінкевіч арыштаваны на 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?